Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вячэра

   Сонца пачынае садзіцца. Пара вячэраць. Маці чакае дзяцей. Нарэшце ўсе сядзяць за сталом. Сям’я сабралася на вячэру. Зварылася бульба ў печы. Маці дастае чыгунок і ставіць на стол. На стале стаяць салёныя агуркі і квашаная капуста.
   Бацька пазірае на ўсіх добрымі вачыма і лагодна ківае галавой. Каля печы стаіць сподачак для ката. Маці налівае ўсім малачко і пра коціка не забывае. Дзеці пад’елі і палеглі спаць. Да іх лашчыцца коцік. Разам з коцікам дзеці радасна паснулі.
(77 слоў)

Іван Паўлоўскі

 

Похожие статьи:

ПераказыВячэра на паравозе