Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. З іх выбіваюцца клейкія лісточкі. На асінах вісяць тысячы срэбных пацерак. На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.
Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цвітуць пралескі. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізінах пад кустамі алешніку белымі галоўкамі цягнецца да сонца ветраніца. Гэта першыя веснавыя кветкі.
(65 слоў)
Паводле З. Бяспалага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны