Вясна не запазнілася. Прыгрэла сакавіцкае сонейка. Пайшоў дробны дожджык. Забулькалі, заспявалі з пагоркаў ручаі. Праз два тыдні ад снегу і знаку не засталося. Зямля пакрылася зелянінаю. Па раллі заскакалі гракі.
Аднойчы раніцою я выйшаў з дому і падаўся ў лес. Каля пнёў на сугрэве цвіў падбел. Вылезла з нары і грэла пад сонцам спіну яшчарка. Вытыркнула з нары пысу ліса. Неба было чыстае. Дзень абяцаў быць пагодлівым.
(69 слоў)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)