Якая прыгожая выдалася вясновая раніца! На траве і маладых лісточках ззяюць буйныя кроплі расы. У паветры сыра. На лузе нізка сцелецца туман. За сялом раскінулася шырокае поле. Яно перасякаецца шырокай роўнай дарогай. Усходзіць сонца. Яно павольна паказваецца з-за небасхілу. Першыя яго промні асвятляюць вершаліны высокіх сосен. Ад яркага святла прачнуліся птушкі. Яны заспявалі на ўсе лады. Але гучней за ўсіх спяваў жаваранак. Яго звонкія песні разліваліся па наваколлі быццам ручайкі. Водар прэлага леташняга лісця разносіцца лёгкім ветрыкам.
(78 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Вясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Пераказы, дыктанты → Раніцою
Якуб Колас → Якуб Колас - Раніца вясною