Засмяялася ў небе сонейка. Пачало яно промнямі лічыць ледзяшы на стрэхах. Забулькалі пад снегам ручаі. На таполі замахаў крыламі чорны грак. Весела звіняць сінічкі на голым вецці. На старой асіне звонка грукае дзяцел. Снег у полі пацямнеў і асеў. На дрэвах набухаюць пупышкі. Елачкі сталі зелянейшыя. З бярлогі вылез мішка і зажмурыўся ад сонца. Зайчык апрануўся ў шэранькую світку. Навокал усё звініць і гукае вясну.
(67 слоў)
Паводле В. Кастручына
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны