Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясна прыйшла (Паводле М. Віжа)

   Старая зіма штодня па-ранейшаму нагадвала пра сябе лютаўскім пранізлівым холадам, а зрэдку і сыпкім, вечарамі рыпучым пад нагамі снегам.
   Адзінай, бадай, магутнай вясновай прыкметай зрабілася неба. Яно раптам узнялося над горадам незвычайна высока. Гэтакім высокім небасхіл можна ўбачыць над галавою толькі ў сакавіку. І, мабыць, ад той чыстай прасторы яшчэ марознае паветра раздалося. І, нарэшце, адразу запахла вясною. Паплыло з дахаў старых дамоў. Старадаўнім адвечным срэбрам навыперадкі мякка застукалі ўсім прыемныя, доўгачаканыя і вясёлыя малаточкі капяжу.
   "Вяс-на прый-шла! Вяс-на прый-шла!" – дружнымі тонкімі галасочкамі хорам спявалі ў промнях сонца залацістыя, крыштальныя кропелькі. Іх урачыстую, святочна-дзівосную песню з асалодай слухалі першыя чорна-бліскучыя шпакі, з заміраннем сэрца зачаравана слухалі закаханыя. Вясна непаўторнай сімфоніяй запаланіла ўсе ціхія вулкі, усе-ўсе ўтульныя закуткі аднапавярховага драўлянага Мінска. А на шырокіх, людных сучасных праспектах, на хуткасных магістралях вялізнага сталічнага горада гасцяваў толькі лагодны вясновы настрой. Што зробіш, тут назойлівай какафоніяй панавалі зусім іншыя гукі, народжаныя іншымі песнямі, іншымі рытмамі…
(151 слова)

Паводле М. Віжа

 

Похожие статьи:

ПераказыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)

ПераказыГуканне вясны

ПераказыСустрэча вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

ПераказыПрыход вясны