Вясна на дварэ ў самым разгары. Цвіце сад. Увесь двор зацярушаны белымі пялёсткамі. Яны асыпаюцца з вішань. Ветрык падхоплівае іх і разносіць усюды. Праз некалькі дзён адцвітуць вішні. За імі наступае пара яблынь. Мядовым водарам пахнуць квітнеючыя яблыні. Пчолкі спяшаюцца хутчэй сабраць мядовы нектар. У гэты час кожная кветачка вабіць да сябе пчол.
(54 словы)
Паводле Я. Брыля
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны