Люблю я вясковую дарогу. Ідзеш адзін па гэтай дарозе і пазіраеш навокал. Якое ўсюды хараство! Яркае сонца аблівае прастор мяккім святлом. Дарога ідзе праз зараснікі лазы. Вось яна абыходзіць балота. Там крумкаюць жабы. Важна праходжваюцца сярод купін буслы. Неўзабаве выводзіць мяне дарога да рэчкі. Тут хочацца паназіраць за спакойнай плынню. На другім беразе дарога вядзе ў лес. Лес нарэшце канчаецца. А дарога ўсё цягнецца і цягнецца далей.
(69 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Шляхі-дарогі
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - На пыльнай дарозе
Пераказы, дыктанты → Зімовыя дарогі
Пераказы, дыктанты → Думкі ў дарозе