Жыццё Скарыны прасякнута вераю ў вялікія магчымасці чалавека. Услаўленню яго прыгажосці, ягонай дзейнасці, валявой натуры прысвячаюць свае вялікія творы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла Рафаэль, Тыцыян. Адначасова прачынаецца цяга да ўсёй, не абмежаванай царкоўнымі догмамі, вялікай культуры мінулага. Нездарма і называюць гэтую эпоху Адраджэннем...
Падуя, як адзначаюць даследчыкі, знаходзілася на скрыжаванні вялікіх міжнародных шляхоў. Купцы з сярэдняй Еўропы кіравалі сюды свае абозы, едучы ў Рым – гэты «вечны горад». Сюды ж, праз Падую ў Рым, выпраўляліся, каб пацешыць свой гонар славутаю вандроўкай, розныя князі, магнаты. Тлумы набожных, молячыся, ішлі праз горад таксама ў Рым – да папы, каб атрымаць збавенне ад сваіх грахоў. Царква ласкава за высокую плату адпускала ім не толькі ўсе іх цяперашнія грахі, але нават і тыя, якія яны яшчэ – спадзявалася – зробяць у будучым... Ратуючыся ад цемрашальства, фанатызму царквы, уцякалі сюды і розныя навукалюбцы, якія тут адчувалі сябе куды вальней.
(140 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны