Пэўна ж, Скарына любіў гэтую працу – працу садоўніка: яна гаіла зялёным пошумам яго жыццёвыя раны. Другая прафесія – садоўніка-медыка – зноў памагала яму ў нягодзе. А можа, гэта была для яго і зусім не другая прафесія, а адна і тая ж праца – выдаваць кнігі, узгадоўваць дрэвы. Бо дрэвы ж таксама як людзі. І як людская мудрасць жыве ў кнізе – адбяры яе, і чалавек можа забыцца, што ён чалавек, так усё багацце садавіны жыве ў гэтых прышчэпах – маленькіх культурных галінках. Кінь семечка з найсмачнейшай яблыні – вырасце толькі дзічка. І ён праз усё сваё жыццё выдаваў кнігі, шаноўна ўзгадоўваў моладзь. І на Градчанах, у братняй Чэхіі, працягваючы свае ствалы і галіны ў будучыя стагоддзі, дрэвы шапацелі яму лістотаю маленства, матчынаю моваю.
(119 слоў)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына