Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Восень шыла сарафан

   Задумала Восень сабе абнову пашыць. І перш за ўсё выбрала залацістыя і чырванаватыя колеры: яны ёй больш да твару. Ціха хадзіла палямі, пералескамі і падбірала сабе на сарафан то трохі чырвані, то залацінак, што свяціліся ў лістоце дрэў. Асіны і грушы аж чырванелі ў праменнях ціхага сонца. Клёны і бярозы залаціліся сваімі кронамі на ўзлессі. Вырашыла Восень і пацеркі падабраць. Убачыла яна рабіну. Гронкі яе наліліся чырванню, цяжка звісалі долу. Чым не пацеркі?
   А потым Восень яшчэ збірала дробненькія сінюткія кветачкі верасу, сціплых бяссмертнікаў. А ў кужэльную касу сваю ўпляла трапяткія белыя павуцінкі.
(93 словы)

Паводле М. Даніленкі

 

Похожие статьи:

ВВосеньскія песні

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень