Натаміўся за дзень вецер і прылёг адпачыць на ўскрайку лесу пад пышнымі лугавымі кустамі. Яму ж трэба калісьці адпачываць.
Вецер у тутэйшых краях быў найбольшаю і найгалоўнейшаю асобаю. Усе паважалі яго, услаўлялі, складалі яму песні. Кожны подых ветру, кожнае яго слова зараз жа падхоплівалі тысячы галасоў.
А было за што паважаць вецер. Ён ачышчаў паветра ад смугі, дыму і туманаў. Падмятаў сцежкі і дарожкі, восенню вымятаючы апалае лісце, зімой расчышчаючы снежную замець, улетку ганяючы пыл і пясок.
Час ад часу вецер наганяў хмары. Дождж патрэбен быў кожнаму стварэнню, але вецер мог узлавацца і нарабіць шмат бяды і разбурэння. Вось чаму так паважала вецер насельніцтва лесу, навакольных палёў і лугоў.
(110 слоў)
(Паводле Я. Коласа)
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Кліча вецер свежы
Максім Лужанін → Максім Лужанін - Міхалкавы запісы пра вятры
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Вецер
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Ветру