Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вандроўкі

   Дзе яшчэ, як не ў вандроўцы, можна падзівіцца на краявіды роднага краю! А колькі яшчэ ўсяго цікавага за межамі Беларусі! Падчас вандровак сам таго не заўважаеш, як вывучаеш геаграфію і мову. Як у кап’ютарнай стратэгіі: адкрываеш для сябе новыя землі і гарады на практыцы, а не з падручнікаў, дазнаешся пра розныя дзівы, пра непаўторныя месцы, заўважаеш асаблівасці мясцін, адметнасць насельніцтва таго ці іншага рэгіёна, прыкмячаеш не толькі розніцу ў мовах, але ж нават і ў дыялектах. Вяртаешся дадому – і гаворыш на такой дзіўнай сумесі гаворак, што сябры, калі пастараюцца, змогуць вылічыць, дзе вас увесь час насіла.
   А з геаграфіяй усё прасцей: нават калі вы вывучылі ў школе, дзе знаходзіцца тая ці іншая краіна, які там клімат, асаблівасці жыцця, палітычнае становішча, асноўныя гарады, рэльеф і назвы рэк, – усё роўна, пакуль там не пабываеш, словы ў падручніку застаюцца словамі. Можна выдатна ведаць геаграфію, але тым не менш падарожнік – практык, а географ застанецца тэарэтыкам. Гэта ўсё роўна, што быць доктарам і нікога не лячыць.
(161 слова)

Паводле К. Карчэўскай

 

Похожие статьи:

Янка МаўрЯнка Маўр - Падарожжа вакол дома

Пераказы, дыктантыКругасветнае падарожжа

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Стасева падарожжа

Ян БаршчэўскіЯн Баршчэўскі - Падарожжа

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Падарожжа