Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бярозавы сок

   Бацька ведаў, калі ўвесну можна браць сок. Тады ён асцярожна сякерай абсякаў замшэлую, бугорчатую кару. Нізка-нізка, каб пасудзіну можна было прыставіць да камля. Пасля ўстаўляў латок, па якім цэлы дзень цяклі, сыпаліся ў вядро або жбан светлыя, звонкія кроплі...
   Маці мыла да жаўцізны цэбар і бочку, якія паступова напаўняліся празрыстым, як крынічная вада, салодкім пітвом. Яго жбанамі насіў у каморку Федзя або сястра Гэля... Каб сок быў яшчэ смачнейшы, маці клала ў цэбар сухары, скарынкі хлеба, спечанага ў сваёй печы. Кідала яшчэ нейкую духмяную прыправу і абавязкова – накрышаную дубовую кару. Калі згусцелы верхні слой у цэбры рабіўся бела-аксамітным, яна сеяла туды ячмень або авёс... Ён узыходзіў белымі шыльцамі. Тады маці адчыняла акно ў цёмнай каморцы, каб гэтыя шыльцы паглядзелі на святло, на сонца ды ўзяліся густымі пер’ямі... Пад светла-зялёнай рунню адстойваўся бурштынавы мацунак... Аж да касьбы і жніва...
(140 слоў)

Паводле І. Грамовіча