Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Асцярожна! Тонкі лёд!

   Калі вы праваліліся пад лёд на рацэ ці возеры, не панікуйце. Спачатку шырока раскіньце рукі па беражках лёду і спрабуйце ўтрымацца ад апускання пад ваду з галавой. Дзейнічайце рашуча і не бойцеся!
   Не абломвайце беражок, выбірайцеся без рэзкіх рухаў, напаўзаючы на лёд грудзьмі і па чарзе выцягваючы на паверхню лёду ногі.
   Калі на вашых вачах праваліўся пад лёд чалавек, адразу крыкніце яму, што ідзяце на дапамогу. Набліжацца да палонкі можна толькі паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Будзе лепш, калі вы пакладзяце пад сябе лыжы ці што-небудзь іншае, каб павялічыць плошчу апоры.
   Трэба помніць адзін з законаў школы выжывання: кожны прадмет можа быць прыладай выратавання. Падаўшы пацярпеламу падручны сродак выратавання, трэба выцягнуць яго на лёд і паўзком выбрацца з небяспечнай зоны. Затым пацярпелага трэба ўкрыць ад ветру, як мага хутчэй даставіць у цёплае месца, расцерці, пераапрануць у сухое і напаіць гарбатай.

(Паводле паведамлення Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях г. Мінска)