Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Абуджэнне

   Была пара, калі ў прыродзе ўсё аднаўляецца і квітнее.
   У такую пару чалавек па-свойму ўспрымае ўсё навокал. У гэты час з падлеткамі робіцца тое, што ва ўсе часы рабілася з людзьмі ў гэтым узросце: абуджаюцца пачуцці і да многіх прыходзіць першае каханне.
   Такою парою Васілю як ніколі хацелася быць сярод прыроды. Яго вабіў лес. І ён пайшоў туды, дзе ўсё зачароўвала, дзе на палянах па-стральцоўску блакітны вецер, сінія далі. Здаецца, ніколі не бачыў такога святла. Здаецца, ніколі не замілоўвалі так, як зараз, сасонкі, верас, трава, ландышы.
   Было адчуванне, нібы гэтай вясной ён упершыню бачыць пачатак лета і заканчэнне вясны.
   І Васіль глядзеў на ўсё навокал зачаравана. Ён прагна ўбіраў усё ў сваё ўяўленне, нібы баяўся, што гэту прыгажосць нехта можа ў яго адабраць. Хлопец разумеў, што стан прыроды адпавядае стану чалавека. Ведаў, што прырода жыве сваімі сумам і радасцю, што ў яе свая задуменнасць і адвечная мудрасць.

(Паводле У. Саламахі)

 

Похожие статьи:

ІншаеУладзімір Дамашэвіч - Абуджэнне