Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чаканне вясны

   У полі яшчэ ляжыць снег. Нудна пазіраюць вёскі, засыпаныя снегам. Нідзе не чарнее поле – усё закрыта снегам. Але ў паветры чуецца блізкая вясна. Крывыя санныя дарогі распаўзліся ва ўсе бакі, моцна ўбітыя палазамі, капытамі коней. Пачарнела дарога. Паветра мякчэе, на дварэ цяплее. Далёкі сіні лес ясна выдзяляецца з белізны снегу, цягнучыся ўзгоркамі на краі поля. Паласа лесу ледзь закрыта сіненькім туманам – знакам адлігі.
   Чакаюць людзі вясны. Надакучыла зіма сваімі снягамі, марозамі, завеямі і мяцеліцамі. Даволі нацярпеўся холаду чалавек, намерзлася жывёліна ў хляве. А больш за ўсіх чакаюць вясны дзеці. Даўно хочацца ім з душнае хаты на вольнае паветра, на двор, на прастор. Чакаюць яны цёплых дзён вясны, каб выскачыць на вуліцу, пракапаць равок, паставіць самадзельны млынок і пазіраць, як круціць яго каламутны ручаёк-перавальчык. Што ні кажы, а вясною ўсё ж такі куды лепей!
(133 словы)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Пераказы, дыктантыГуканне вясны