Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыбнае царства зімой

   Прыйшла зіма. Падаюць з неба белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. Замерзлі спачатку сажалкі, азёры, рэкі.
   Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах. Плоткі, ляшчы і іншыя рыбы, ахутаныя сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду, ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр.
   Кожны від рыбы зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюцца разам з плоткамі ў адным месцы, ляшчы разам з ляшчамі ў іншым. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне вадаёма. Шчупак і зімой плавае пад лёдам і палюе на іншых рыб, але не так спрытна, як улетку. Акуні ў пошуках здабычы і свежага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках. Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімой лепш, чым летам. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку студзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладвае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЖыццё ў вадаёме

Пераказы, дыктантыВажкі промысел

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Каму холадна, каму душна

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Як зімуюць рыбы

Пераказы, дыктантыСтронга