Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Родны лес

   Прыглушана гудуць бензапілы, часам зрываючыся на пранізлівы віскат. Мой родны яловы лес выразаюць, бо на яго напаў нейкі бязлітасны, пражэрлівы караед. Ён залазіць пад кару здаровых дрэў, выточвае сабе хады, ператвараючы зялёныя яліны ў сухастоіны. Часам аддзярэш кару дрэва і ўбачыш, як пад ёю раззлавана забегаюць караеды.
   З мёртвых дрэў назаўсёды злятаюць птушкі, бо ў сухім голлі ўжо не схаваеш гнязда. Мурашы пакідаюць свае мурашнікі, пабудаваныя яшчэ пры жывых дрэвах. Я стаю каля мурашніка, які палохае сваім спакоем. Звычайна мурашы мітусяцца: нехта прыбірае з дарогі ігліцу, хтосьці ўсцягвае яе на мурашнік. Я паварушыў мурашнік прутом. Ніякага руху.
   Падумалася, што такой жа можа стаць і наша хата, вёска, горад, калі іх пачнуць пакідаць людзі.
   Мой лес асуджаны. Той лес, у якім калючыя лапкі елак здаваліся мяккімі, ласкавымі, пушыстымі, цяпер бязлітасна выразаецца. Захлынаючыся ад пілавіння, не паспяваючы яго выплёўваць, пішчаць бензапілы.

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

ПераказыУ лесе