Робін Гуд сеў на каня і паехаў. Ён добра ўзброіўся ў дарогу. На ім былі кальчуга і сталёвы шлем, на баку добры меч, на руцэ невялікі круглы шчыт, на поясе калчан са стрэламі, а на плячы вялікі лук.
Нарэшце Робін Гуд апынуўся ў прыгожай даліне, дзе стаяў Манастыр ля Крыніц. Яго руіны яшчэ і сёння ляжаць там. Між берагоў бруілася рака – сярэбраная стужка на зялёным дыване раўніны. Робін Гуд прытрымаў каня: хацеў акінуць вокам краявід, і раптам заўважыў чалавека, які ішоў берагам рэчкі. Хоць чалавек быў у плашчы манаха-жабрака, падпяразаным вяроўкай, на галаве ў яго быў сталёвы шлем, а на баку меч і круглы шчыт. Адразу ўзнікла думка: што робіць тут гэты манах-воін?
(113 слоў)
Паводле Дж. Фінемара