Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рамонкавае поле

   Нядаўна яшчэ тут шумела залатая збажына, а над ёй нязмоўклымі званочкамі ліліся песні вясновых жаўрукоў.
   У канцы лета жыта зжалі і па ўсім полі паставілі залацістыя сцірты духмянай саломы.
   У адзін вераснёўскі дзень усё поле раптам застракацела рамонкам. Яго столькі тут закрасавала, што поле зрабілася белае. Летам густая збажына ўсё цяпло забірала, не даючы кветкам падняць да сонца свае белыя галоўкі. Цяпер жа рамонкі дружна застракацелі на пачарнелым іржэўніку.
   Гэта вельмі прыгожае відовішча. Усе пералётныя птушкі, якія спяшаліся на поўдзень, заўсёды садзіліся адпачыць на рамонкавым полі. А аднойчы нават журавы прыпыніліся на ім, хоць поле знаходзілася адносна блізка ад вёскі. Вялікія шэрыя птушкі паважна пахаджвалі па белым рамонкавым моры, пазіраючы па баках. Здалёк здавалася, быццам гэта не журавы былі, а жвавая дзятва збірала на лузе духмяныя краскі.
(129 слоў)

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Поле

Пераказы, дыктантыЖніво

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Духмянае дзіва

Пераказы, дыктантыВечнае поле

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Поле, поле...