Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пра горад Пружаны і раку Мухавец

   Калісьці, як расказваюць палешукі, задумала каралева Бона залажыць горад на рацэ Мухавец. Села яна ў карэту, узяла з сабой дзіця і адправілася ў далёкую дарогу. Вось нарэшце пад’ехалі да ракі Мухавец. Хоць не надта шырокай ды глыбокай была тая рака, але праз яе быў пракладзены мост.
   На сярэдзіне дарогі пачаў мост трашчаць: не вытрымаў ён карэты з чацвёркаю коней. Карэта разам з усімі апынулася на дне ракі, дзе вадзіўся, казалі людзі, нейкі змей-вадзянік. Схапіў ён тое дзіця і знік, толькі яго і бачылі. Ледзь жывую выцягнулі з вады каралеву. А калі тая апрытомнела ды даведалася, што сталася з яе дзіцем, закляла тое месца.
   Так з таго часу і пайшло: улетку, калі моцна прыпякала сонца, то рака ў тым месцы амаль зусім перасыхала, сыходзіла на нішто.
   А пасля каралева Бона залажыла на гэтым месцы горад і назвала яго Пружаны.