Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прагулка

   Валодзя з Верачкай выйшлі ў сад, сталі на лыжы. Снег блішчэў, як крышталікі солі. На ніжнім суку сасны, якая расла за агароджай, сядзела вавёрка, цікаўна назіраючы за дзецьмі. Верачка скінула лыжы з ног, забегла ў хату, схапіла цукерку, дастала яе з блішчастай паперкі. Дзеці чакалі, калі вавёрка схопіць тую цукерку. І звярок схапіў яе перад самай дзюбай сарокі, што кінулася з даху.
   Цераз брамку дзеці скіраваліся да рачулкі. Вясной ручай булькатаў на ўсю сілу. Берагі яго пахлі сокамі зямлі, маладой травою і чаромхай. Летась Валодзя і Верачка прыходзілі сюды, каб убачыць салаўя. Дзеці сядзелі пад елкай, сцішана ўглядаючыся ў хмызняк, і на галінцы ўбачылі невялікую шэрую птушачку. Яны не паверылі тады, што гэта і ёсць салавей. Птушка раскрыла дзюбку – звонкія гукі разанулі цішыню. Салавей спяваў доўга, узнёсла, славячы вячэрнюю зару, вясну, дождж, аддаючы ўсяго сябе гэтаму спеву.

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Дзеці вайны

Артур ВольскіАртур Вольскі - Дзеці

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Беражы зямлю і неба!

ПераказыСлухайце адзін аднаго!

Максім ТанкТворы Максіма Танка для дзяцей