Далібор злез з каня, пагладзіў рукою дубовую кару. Упершыню ў сваім жыцці бачыў ён пераможаны дуб. Часта сустракаліся яму разбітыя дрэвы, абсмаленыя маланкай, з разарванай карой, з чорнымі ямінамі дуплаў. Нямоцна стаялі яны. Але стаялі! Гэты ж дуб ляжаў, як мёртвы чалавек. Страшна было бачыць ягонае бяссілле. «Слабая тут зямля, не ўтрымала цябе», – успомніліся княжычу словы халопа. Значыць, на моцнай зямлі трэба сяліцца. Толькі дзе моцная зямля? Зноў прыгадаўся Далібору начны навальнічны двор дзядзінца, бацька, што, хаваючыся ад усіх, сустракаў незнаёмца. Ці на моцнай зямлі жывеш, бацька?
Нарэшце дабраліся да Цёмнай гары. На лясным лужку кінулі коней, спутаўшы іх, а самі па вузкай сцежцы пайшлі на сіні слуп дыму, які нерухома стаяў над шчэццю дрэў. Адразу прыкмеціў Далібор: тут было многа яшчарак. Яны няспынна мільгалі ў траве, грэліся на камянях і каменьчыках. Іхнія маленькія бліскучыя вочкі-кропелькі як бы танцавалі нейкі танец.
(141 слова)
Паводле Л. Дайнекі
Похожие статьи:
Ядвігін Ш → Ядвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ
Анатоль Бутэвіч → Анатоль Бутэвіч - Дуб-заступнік
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Як птушкі дуб ратавалі
Пераказы, дыктанты → Цар-дуб (Паводле Я. Пархуты)
Ядвігін Ш → Ядвігін Ш. - Дуб-дзядуля