Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Па маліны

   Хатка, дзе я адпачываю летам, самая крайняя ў вёсцы. Да лесу рукой падаць. Прыехаў я сюды позна вечарам, а на золку прачнуўся і пабег у лес.
   Дайшоў да ўзлеску, звярнуў са сцежкі ў маліннік, а там ягад столькі, што можна з заплюшчанымі вачамі збіраць.
   Паспытаў адну малінку, другую. Як смачна! Не, вырашыў, трэба вярнуцца і ўзяць які-небудзь посуд.
   Схапіў са стала літровы слоік і пабег назад на ўзлесак. Назбіраў цэлы літровік малін, а іх вакол быццам і не паменшала. Глядзяць з-пад зялёных лісточкаў і нібы пасмейваюцца з мяне.
   Зноў вярнуўся дадому, але на гэты раз узяў трохлітровы слоік. Цяпер ужо давялося добра папрацаваць рукамі, ажно крыху прытаміўся.
   Нарэшце напоўніў і трохлітровік. А малін вакол столькі ж засталося. Быццам нехта нябачны ўслед за мной новыя ягады на кусты чапляе. Ды такія буйныя, сакавітыя!
   Гляджу на іх, а сыходзіць адсюль так не хочацца!

 

Похожие статьи:

ПераказыМаліна