Угары над лесам, у прагале, блішчалі маленькія дробненькія зоркі, усё роўна як свяцілася неба.
Калі Андрэй выйшаў на поле да бульбяных ям, калёсы былі ўжо ў вёсцы – стукалі ціха па каменні на вуліцы. На полі было відней, на ямах вісеў туман, густы, сіні, як дым на балоце за ракой, калі летам гарыць торф. Туман хаваў з вачэй усё поле ля фермы і цягнуўся шырокім хвастом удоўж Загумення да Лазы. Ля Лазы на руні ён вісеў у два рады: на самай зямлі і другой паласой угары – упоравень лесу, белы, што абрус.
Неба на ўсходзе над лесам было бурае, угары над галавой дробныя зоркі ўвачавідкі зніклі – мусіць, на прагал насунулася хмара.
На дарозе ля ям была сухая, цвёрдая зямля, сустракалася каменне і белы, падсохлы за дзень на калючым сонцы сівец, ён шамчэў пад нагамі. Было ціха і цёпла, як летам, і здавалася, што гэтай ноччу кранулася расці трава.
(145 слоў)
Паводле І. Пташнікава
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
В → Восеньскія песні