Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Партрэт Францішка Скарыны

   Не так шмат дайшло да нашага часу дакладных звестак пра геніяльнага сына беларускай зямлі Францішка Скарыну.
   Партрэт Скарыны – твор унікальны. Па-першае, гэта адзін з самых ранніх свецкіх партрэтаў у мастацтве Усходняй Еўропы эпохі Адраджэння. З пачуццём уласнага гонару змяшчае Францішак Скарына свой партрэт у надрукаванай ім першай кнізе на роднай беларускай мове.
   Па-другое, у гэтым партрэце адлюстраваны праблемы, якія паўстаюць у сувязі з іменем Скарыны. Доўгі час над іх вырашэннем працуюць навукоўцы. Да гэтай пары невядома дакладна ні пра знешні выгляд беларускага асветніка і гуманіста, ні пра яго паходжанне і час нараджэння. Тым больш няма ніякіх звестак пра яго характар, светапогляд, род заняткаў. Вельмі мала крыніц, з якіх можна даведацца пра асяроддзе і дзейнасць Скарыны.
   На партрэце Францішак Скарына паказаны перш за ўсё як пісьменнік-перакладчык. Злева ад гледача на падстаўцы пакладзена кніга. Асветнік глядзіць на яе і стварае рукапіс, які перажыў стагоддзі. Ён працуе над перакладам галоўнай кнігі таго часу на бацькоўскую мову, бо хацеў даць землякам магчымасць чытаць і пісаць на роднай мове. Фігура Скарыны ўдала ўпісана ў інтэр’ер, добра звязана з наваколлем. Твар вялікага беларуса павернуты да гледача. Гэта дае магчымасць уважліва разгледзець яго аблічча. Выразныя, запамінальныя рысы, доўгі, прамы нос, крыху прыпухлыя губы, задуменныя вочы. Мастаку ўдалося перадаць стомленасць, якая акрэслена лініяй плячэй і ўсёй паставай магутнай фігуры.
   Ці падобны на сябе Скарына на партрэце? Відаць, падобны. Вядома, што партрэты эпохі Адраджэння былі заўсёды разлічаны на тое, каб чалавек быў пазнаны.
(237 слоў)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЭпоха Францыска Скарыны

Пераказы, дыктантыСпадчына Скарыны

Пераказы, дыктантыМастацкая Скарыніяна

Пераказы, дыктантыФранцыск Скарына

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"