Адчаліўшы ад гэтага берага, мы паплылі проста на поўдзень. Дзён дзесяць-дванаццаць плылі, не мяняючы свайго кірунку. Харч наш канчаўся, і таму нашы запасы мы стараліся расцягнуць як мага надалей. На бераг мы выходзілі толькі па прэсную ваду.
Я хацеў дабрацца да вусця ракі Гамбіі ці Сінегала, гэта значыць, да тых мясцін, якія прылягаюць да Зялёнага мыса, таму што спадзяваўся сустрэць там які-небудзь еўрапейскі карабель. Я ведаў, што, калі я не сустрэну карабля ў гэтых мясцінах, мне застанецца або плыць у адкрытае мора на пошукі астравоў, або загінуць сярод чарнаскурых – іншага выбару ў мяне не было.
Я ведаў, што ўсе караблі, якія ідуць з Еўропы, куды б яны ні накіроўваліся – ці да берагоў Гвінеі, ці ў Бразілію, ці ў Ост-Індыю, – праходзяць паўз Зялёны мыс, і таму мне здавалася, што ўсё маё шчасце залежыць ад таго, сустрэну я ці не якое-небудзь еўрапейскае судна.
«Калі не сустрэну, – казаў я сабе, – мне пагражае верная смерць».
(151 слова)
Паводле Д. Дэфо
Похожие статьи:
Янка Маўр → Янка Маўр - Падарожжа вакол дома
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Стасева падарожжа
Пераказы, дыктанты → Кругасветнае падарожжа
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Падарожжа
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Падарожжа