Прачнуўся я позна. Надвор’е было яснае, вецер суцішыўся, мора больш не шалела.
Я зірнуў на пакінуты намі карабель і са здзіўленнем убачыў, што на ранейшым месцы яго ўжо няма. Цяпер яго прыбіла бліжэй да берага. Ён апынуўся непадалёку ад той самай скалы, аб якую мяне ледзь не разбіла хваляй. Напэўна, уначы яго ўзняў прыліў, зрушыў з мелі і прыгнаў сюды. Цяпер ён стаяў не далей мілі ад таго месца, дзе я начаваў. Хвалі, відаць, не разбілі яго: ён добра трымаўся на вадзе.
Я вырашыў зараз жа прабрацца на карабель, каб зрабіць запас правізіі і розных рэчаў.
Злезшы з дрэва, я яшчэ раз агледзеўся наўкола. Першае, што я ўбачыў, гэта была наша шлюпка, якая ляжала праваруч на беразе, мілі за дзве адсюль – там, куды яе шпурнуў ураган.
(126 слоў)
Паводле Д. Дэфо
Похожие статьи:
Пераказы → Ах, мора, мора...