Мне было радасна: я зноў вярнуўся на лета ў вёску. Зноў еду на сенажаць варочаць сена, быццам не выязджаў адсюль нікуды.
На сенажаці я паставіў веласіпед да камля дуба, што рос навідавоку. Перавярнуўшы ўверх зубамі граблі, вострым канцом грабільна пачаў варочаць сена. Яно было зялёнае, духмянае, як чай, і амаль сухое. Я хадзіў ад пракоса да пракоса і з кожнай хвілінай адчуваў, як мае мускулы наліваюцца пругкай сілай. Мне было лёгка ад таго, што я зноў узяўся рабіць тое, ад чаго патроху пачаў ужо адвыкаць.
Сонца стаяла высока і пякло па-летняму, але я не зважаў на гарачыню. Толькі калі перавярнуў апошні пракос, адчуў лёгкую стому ў плячах. Я паваліўся на траву ў цень, што падаў ад дуба. Дуб гэты быў тоўсты, стары і неяк цудам ацалеў тут, на беразе. Голле знізу было абсечана, камель парэпаны, вершаліна абсмалена перуном, але ўсё роўна густая, пышная.
Похожие статьи:
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Раніца ў вёсцы
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Вясковая ідылія
Іван Мележ → Беларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Вясковы дом
Андрэй Федарэнка → Андрэй Федарэнка - Вёска