Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Напрадвесні (Паводле В. Дайліды)

   Былі грамніцы. Гэта пачатак лютага, калі зіма сустракаецца з вясной. Па начах яшчэ трашчаць вострыя маразы і шалёныя завірухі намятаюць снегу па самыя стрэхі. Шэрыя зайцы, прыціснутыя халадамі, нахабна лезуць у сады, у стагі канюшыны, нават у пуні. Галубы і вераб’і забіваюцца пад стрэхі, зашываюцца ў гумны і свірны. Сініцы стукаюць дзюбамі ў вокны, а курапаткі падбягаюць да самых двароў.
   Зіма лютуе, злуецца, не хоча ўступаць месца вясне і ўчэпіста трымаецца за зямлю, за дрэвы, за платы, за гладкія вочапы калодзежных жураўлёў. Але вясна наступае ўпэўнена і настойліва бярэ сваё. Як толькі сонца паднімаецца вышэй, на шыферных дахах, ад ветру, злёгку пачынае падтайваць снег. Спачатку пасочыцца па раўчуку маленькі вільготны струменьчык, потым другі, трэці. К поўдню з даху стане паднімацца пара, і заплача зіма, закапае на снег ля ганка буйнымі сярэбранымі кроплямі.
(131 слова)

Паводле В. Дайліды

 

Похожие статьи:

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Пераказы, дыктантыНапрадвесні (Паводле І. Галубовіча)

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма

Пераказы, дыктантыХутка зіма

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках