Зайшло сонца, і праз сасоннік на рог канюшыны, праз вёску, была відаць паласа чырвонага неба. Ля самай зямлі яна пералівалася і дрыжала яркім агнём. Андрэю здавалася, што сонца зайшло зусім блізка за лесам. У прагале над дарогай, што вяла з участка ў вёску, таўклі свежы мак камары цяжкай плоймай, як іх нагнала сюды з усяго лесу. Яны добра былі відаць здалёку на ядранай чырвані.
Камары дрыжалі і ля канюшыны, ля дзвярэй, над самай лужынай, што нацякла з-пад лёду і стаяла, запеніўшыся, як мора. Ля дзвярэй была падсунута граблямі чорная з зімы патруха, чыста падмецена гальніком да самай зямлі. Зямля адтавала ўвачавідкі, рабілася мокрая. Патруха і шума былі ссунуты са сцежкі ля падстрэшніка, што вяла на дарогу цераз леташняе бульбянішча. На сцежцы быў відаць чысты, белы, як цукар, лёд. Ён раставаў па краях і пеніўся, што мыла.
(136 слоў)
Паводле І. Пташнікава
Похожие статьи:
Пераказы → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Пераказы → Гуканне вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы → Сустрэча вясны
Пераказы → Прыход вясны