Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мсціслаўшчына

   Якая рыса асабліва ўласціва жыхарам Мсціслаўшчыны і асабліва вызначае іх сярод астатніх беларусаў? Я, перш за ўсё, назваў бы не розум, не мяккасць і дабрыню, не гасціннасць, не іншыя агульнанародныя рысы. Перш за ўсё, бадай, я назваў бы ініцыятыўнасць, прадпрымальнасць, энергічнасць, дзейнасць і спрыт. Ужо якія толькі беды не хадзілі па ягонай мсціслаўскай спіне, як толькі не стараліся пазбавіць яго жыцця! А ён жыве і выжывае, стойкі і ўпарты, як дрэва на камені. Ён выкруціцца – дзе мужнасцю, дзе сілай, а дзе і хітрасцю (што ўжо адмаўляцца) з самых неверагодных абставін. А яшчэ і выйдзе з іх на ўсеагульнае здзіўленне не толькі з перамогаю, але і з некаторай прыбыллю, хай сабе маральнай.
   О, дзіўная і праз меру небам прыўкрашаная мсціслаўская зямля! З далёкімі званіцамі і звонам каласоў, са светлымі рэкамі і светлымі людзьмі, з гарачым блакітам улетку і блякла-шафранавым, з палосамі колеру прускага блакіту заходам узімку. З трапяткімі і шоўкавымі бярозавымі гаямі, пахмурным заснежаным яловым лесам на грані прыцемку і ночы, над якім безнадзейна змірылася глухое неба. З залатым россыпам вясновай лотаці і задумлівым асеннім лістападам.
(175 слоў)

Паводле У. Караткевіча

 

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы

Уладзімір КараткевічТворчасць Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ