Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маці (Паводле Я. Брыля)

   І на гасцінцы, і ў мястэчку добрыя людзі бачылі яе пакутніцкі паход. І ўсім было зразумела, куды і завошта.
   Следам за ёю ішлі чатыры босыя мужчыны ў вайсковых лахманах. Рукі ў мужчын былі скручаны назад і абвязаны калючым дротам. Ёй фашысты не звязалі рук.
   Свае худыя далоні яна трымала мазалямі да мазалёў. Шаптала словы малітвы. І ў ранішнім святле роднага сонца твар яе быў ясны, хоць па маршчынах каціліся слёзы. Яна і тут не думала пра сябе.
   Дзе яе Васілёк? Чаму не вярнуўся? Як добра, што ён не прыйшоў, не прыбег на пажар роднай хаты! Далёка ўжо недзе сынок. Дзе Уладзік і Сцяпан? Хавай іх, Божа, усіх ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу!
   І тут душа яе вярталася да чужых сыноў, з якімі так моцна зрадніла доля. Яна чула іх крокі. Яна аддала ім усё, што магла. Зараз толькі малілася і за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе.
(153 словы)

Паводле Я. Брыля