Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мастацкі свет Івана Пташнікава

   З’яўляючыся часткай агромністага, неабдымнага жыцця прыроды і людзей, мастацкі свет Івана Пташнікава надзелены рэальнай і мастацкай непаўторнасцю. Гэта – мікракосм, які нясе, заключае ў сабе ўсё, што неабходна для яго існавання і жыццядзейнасці. У гэтым свеце (мастацкі свет успрымаецца як свет рэальны) няма, здаецца, нічога выпадковага ці непатрэбнага; кожная дэталь, падрабязнасць – гэта часцінка таго свету, у якім жыве чалавек, дзе ўсё для яго неабходна. Таму ўсе падрабязнасці, апісанні, карціны не толькі жывапісна-яркія, выразныя. Яны напоўнены чалавечымі пачуццямі; яны непасрэдна і неяк дужа асабіста звязаны з чалавекам, пастаянна на яго ўплываюць, у сваю чаргу пастаянна этычна, эмацыянальна адчуваючы на сабе чалавечае ўздзеянне; яны, нарэшце, падпарадкаваны адзінай стваральнай сіле, ёю сцэментаваны. Сіла гэтая – сіла чалавечай індывідуальнасці, унутраная сіла чалавечага характару. Творы пісьменніка пры ўсёй сваёй жыццепадобнасці строга падпарадкаваны пачатку ідэйна-мастацкай унутранай арганізаванасці.
   Жыццё паказваецца не аб’ектыўна-нейтральна, а як жыццё пэўнага чалавека – аднаго ці некалькіх. Гэты прынцып адлюстравання рэчаіснасці, калі навакольны свет – прырода, побыт, грамадска-сацыяльныя і асабістыя ўзаемаадносіны – падаецца праз прызму ўспрымання пэўнага героя, для Пташнікава з’яўляецца галоўным. Чалавек пры такім узнаўленні рэчаіснасці становіцца своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, тым магнітам, які ўсяму надае парадак, узаемаўзгодненасць, пэўную форму.
(182 словы)

Паводле С. Андраюка

 

Похожие статьи:

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Пагоня

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Найдорф

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Алені - ГДЗ

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тартак

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Францужанкі