Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Майстэрня пісьма

   У старажытных майстэрнях пісьма – скрыпторыях – адбываецца падзел працы. Сярод перапісчыкаў вылучаўся той, каму найлепш удаваліся каляровыя ініцыялы, другому – рубрыкі, трэцяму – мініяцюры, чацвёрты набіваў руку, робячы пераплёты. А ўсё гэта разам павышала мастацкі ўзровень кнігі, бо кожную рэч тут рабіў майстар сваёй справы, ды і скарачаўся час выхаду кнігі. А калі якую кнігу трэба было перапісаць асабліва хутка, то яе дзялілі на часткі і раздавалі некалькім перапісчыкам. Перавагі такой сумеснай працы відавочныя. Нездарма ж кажуць, грамада – вялікі чалавек.
   Каб убачыць, як даўней «выдавалася» кніга, на момант зойдзем у сярэдневяковую майстэрню пісьма.
   Толькі ўмова: не размаўляць. Майстэрня пісьма – гэта пакой цішыні.
(99 слоў)

Паводле А. Клышкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць