Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Літаратурны музей Янкі Купалы

   У цэнтры Мінска ў Купалаўскім парку, непадалёку ад ціхаплыннай Свіслачы, у засені ліп і каштанаў, стаіць акружаны кветкамі невялікі двухпавярховы будынак, які вядомы сёння ўсяму адукаванаму свету. Гэта – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
   На месцы парку ў пачатку ХХ стагоддзя былі кварталы драўляных дамоў, якія былі разбураныя ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго рукапісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавалі двухпавярховую камяніцу.
   Янка Купала!.. Калі гучыць гэтае імя, перад вачыма ўстаюць адкрытыя сонцу зялёныя жытнёвыя палеткі, шырокія квяцістыя лугі пад лёгкімі, як пух, аблачынкамі, векавечныя лясы і пушчы, сінія стужкі шматлікіх рэк, блакітныя вочы азёр. Усё гэта Беларусь з яе маляўнічымі краявідамі, працавітымі і мужнымі людзьмі, з яе мінуўшчынай і сучаснасцю, што так натуральна і хораша ўвайшлі ў звонкую Купалаву песню. Янка Купала і Беларусь – неразлучныя адзін ад аднаго ў сваёй сутнасці, у разуменні кожнага сучаснага беларуса. Творы паэта сталі своеасаблівым мастом, што злучыў беларускую культуру з культурай сусветнай.
   З хваляваннем адчыняем дзверы музея паэта: літаратурная частка, фрагмент пецярбургскай кватэры Янкі Купалы, гасцёўня і кабінет у доме паэта ў Мінску, куток маскоўскай кватэры мастака Елісеева… Прыходзім сюды, каб ад усёй душы пакланіцца яго генію, акунуцца ў атмасферу чароўнай паэзіі Янкі Купалы, яшчэ глыбей зразумець самабытную творчасць народнага песняра.
(231 слова)

Паводле А. Кулакоўскага

 

Похожие статьи:

ПераказыЛітаратурны музей Максіма Багдановіча

ПераказыПраўда-памяць

ПераказыМузей Якуба Коласа

ПераказыМузей

ПераказыМузей векапомнай славы