Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Летняя ноч (Паводле Я. Коласа)

   Люблю я ціхія халаднаватыя ночы, што бываюць у канцы лета і на пачатку восені. Гэта ночы, якімі гэтыя дзве пары года як бы адмяжоўваюцца адна ад аднае. Такія ночы бываюць у другой палове або ў самым канцы жніўня месяца.
   Выходзіш на двор. Неба чыстае, толькі па краях смутна чарнеюць палоскі хмарак. У адным месцы неба чырвонае, і чуць-чуць трапечуцца бляскі агню і асвячаюць кусочак неба пры самай зямлі, пакрыты тонкім слоем далёкіх хмар. У другім баку блішчыць зарніца. Бляск не перастае ні на адну хвіліну. То там, то сям вырываюцца яркія палоскі святла.. Зарніцы запальваюцца і прападаюць.
   Дарма вуха прыслухоўваецца да грому: усё ціха! Што гэта? Далёка-далёка бушуе недзе навальніца, і толькі водбліскі маланкі ловіць вока на краі чорнага неба. Божа! Які дзіўны абраз – адно толькі адбіцце твайго гневу!
   А ноч! Што за ноч! Якая цішыня, якая цішыня! І многа кажа для сэрца і розуму чалавека гэты спакой, гэты дзіўны вобраз ночы!
(153 словы)

Паводле Я. Коласа