У Беларусі прафесія кліпмейкера атрымала сваё развіццё толькі ў канцы дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя. Кліпмейкер – чалавек, непасрэдна звязаны з тэлебачаннем і бізнес-шоу. Яго асноўная задача – зняць рэкламны або музычны ролік у адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка. Пры гэтым павінен быць створаны арыгінальны, запамінальны вобраз. У сваёй працы кліпмейкер кіруе цэлай групай спецыялістаў. Гэта сцэнарысты, аператары, стылісты, касцюмеры, рэквізітары. Добры кліпмейкер павінен валодаць арганізатарскімі здольнасцямі, крэатыўным мысленнем, камунікабельнасцю, смеласцю і адказнасцю. У інтарэсах кліпмейкера павінна быць прадпрымальніцкая дзейнасць, бо мэта любой працы – атрыманне прыбытку. Чым лепей кліпмейкер валодае прадпрымальніцкімі навыкамі, тым большы будзе ў яго заробак. Прафесія кліпмейкера шчыльна звязана з прафесіяй рэжысёра, таму пажадана атрымаць вышэйшую рэжысёрскую адукацыю. Дапрафесійную адукацыю можна атрымаць у тэатральных студыях, сярэднюю прафесійную – у творчых каледжах і вучылішчах, а вышэйшую – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Выбіраю прафесію
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Хто пачынае дзень?
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто што робіць
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Ад А да Я прафесія мая