Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кантэнт-рэдактар

   «У кантэнта жаночы твар», – кажуць спецыялісты. Сапраўды, кантэнт-рэдагаваннем часцей займаюцца жанчыны, чым мужчыны. Сёння кожная паважаная кампанія мае свой уласны сайт або партал у інтэрнэце. Час, калі напаўненнем карпаратыўных сайтаў займаўся любы жадаючы, прайшоў. Цяпер гэта справа кантэнт-рэдактара – чалавека, у абавязкі якога ўваходзіць тэкставае напаўненне сайта або партала, пастаяннае абнаўленне інфармацыі. А паколькі ў інтэрнэце тэкст і графіка звязаны ў адзінае цэлае, то кантэнт-рэдактар адказвае і за ўвесь выгляд сайта. Акрамя ўмення збіраць інфармацыю з розных крыніц, сістэматызаваць і выкладаць яе, спецыяліст павінен добра разбірацца ў спецыфіцы кампаніі. Лічыцца, што найбольш паспяховыя ў гэтай галіне журналісты і філолагі. Хоць пераход ад журналістыкі да вэб-рэдагавання няпросты. Неабходна як след разбірацца ў саміх вэб-тэхналогіях, мець дакладнае ўяўленне пра тое, якія задачы ставіць перад сабой партал, на якую мэтавую аўдыторыю арыентаваны. Каб спраўляцца з прафесійнымі абавязкамі, пажадана валодаць англійскай мовай.