Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Даў рады

   Каля доміка пасвіцца чародка курэй бабкі Ганны. Іх ніхто не пасвіць. Хіба што кот Васька.
   Раптам вялікі каршун схапіў белую чубатку, ірвануўся ўверх. У паветры разняў кіпцюры, курыца пляснулася на зямлю і разбілася. Каршун адцягнуў яе ў зараснік. Але тут перад ім узнік рыжы кот.
   Васька палюе на мышэй і на птушак. Не цікавілі яго толькі куры. Прывык ён да іх. Ну а каршун – іншая справа.
   Распачалася бойка. Каршун сіліўся падняць свайго ворага ў паветра, але кот быў для яго цяжкі. А Васька ўпарта дабіраўся да каршуновага гарляка.
   Калі бабка Ганна прыбегла, Васька даў ужо рады драпежніку.

Паводле А. Якімовіча

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Юрка і кот

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Мурлыка

Пераказы, дыктантыБясплатны паказ

Мікола ГільМікола Гіль - Чаго смяяўся кот Васька