Цяпер ужо Францішак – бакалаўр. І хоць сам яшчэ далей вучыўся, але ўжо мог адначасна і вучыць у школах, якія належалі універсітэту. Замест ранейшай студэнцкай формы на ім – чатырохраговы берэт, а на канцы рукавоў тунікі – чырвоная матэрыя. Так абавязаў звычай.
Перад Францішкам – далейшая дарога ў навуку. Пасля яшчэ некалькіх гадоў вучобы ён мае права здаваць экзамен на доктара філасофіі.
І Скарына здасць яго і будзе доктарам філасофіі. Але гэта адбудзецца, відаць, ужо не ў Кракаве.
Дзе, у якім універсітэце абараніў ён ступень доктара філасофіі, пра гэта пакуль што маўчыць гісторыя.
Вядома толькі, што ў 1509 годзе перад эпідэміяй усе магістры ўцяклі з Кракава. Ці не было гэта прычынаю, чаму вымушаны быў пакінуць горад і Францішак? Але гэта толькі здагадкі.
(121 слова)
Паводле А. Клышкі
Похожие статьи:
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны