Валодзя з Мішам былі самымі блізкімі сябрамі. Сядзелі яны за адной партай. Валодзя кожны дзень даваў спісваць Мішу задачы.
На класным сходзе Валодзю выбралі старастам. І ён адмовіўся даць спісаць сябру задачы. Міша на гэта моцна пакрыўдзіўся і сеў за іншую парту.
Аднаго разу ўсе разам ішлі дадому. І тут Мішу стукнула ў галаву думка прамаршыраваць на парэнчах моста. Праз лічаныя секунды хлопец апынуўся ў вадзе. Праз імгненне ў вадзе апынуўся і Валодзя. ён падхапіў сябра і выцягнуў яго.
Хлопцы зноў сябруюць. Валодзя не дае Мішу спісваць задачы, але Міша і не просіць. ён сам навучыўся іх рашаць.
(100 слоў)
Паводле А. Якімовіча