Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яўгенія Янішчыц - Абеліскі

Васілю Быкаву


Жывём,

як светлай памяці зарок.

Дзе б ні было – у Гродна, а ці ў Мінску,
З нас кожны мае ціхі свой куток
І ў ціхім тым кутку – па абеліску.

Іх падымаць і ставіць ёсць каму...
Да помнікаў іду не са слязамі.
Калі вы маўчыцё,

то ўсё таму,

Што самае галоўнае сказалі!

Мой абеліск!

Няпраўда, што мяжа

Гадоў

нас раздзяляе вінавата.

Бо я прыходжу не за тым, каб жаль
Аддаць спаўна,

а як сястра да брата.


Я ведаю:

ёсць час скупы і горкі,

Ёсць міг,

калі у подзвігу сваім

Жывыя ўсё ж звяртаюцца да мёртвых
І мёртвыя адказваюць жывым!

 

Похожие статьи:

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Мова

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Каліна зімы

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Свята пірага

Яўгенія ЯнішчыцТворчасць Яўгеніі Янішчыц

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Ты пакліч мяне. Пазаві...