I сумна, і нудна, і вецер пяе —
Асенняя песня жудой аддае...
Прыбрана у полі, і пуста вакруг,
Адзежаю смутна апрануты луг.
Расліны жывое нідзе не відаць,
Ні голасу птушак нідзе не чуваць.
Толькі і ўбачыш па чорнай раллі
Сямейку сяўцоў невясёлых калі.
Ды мучаюць вуха ўсё крыкі варон,
Злятаючых ў кучу з усенькіх старон.
Ды вока яшчэ хіба можна спыніць
На нівах адзетых, дзе рунь зеляніць.
I сумна, і нудна! Пад вечар і з рання
Бялеюць усюды густыя туманы.
I хмаркі, як дзеці заклятай нуды,
Пярэсцяць і смуцяць там неба ўсягды.
I сумна, і нудна! I жаль так бярэ,
Што восень ізноў зажыла на дварэ,
Што так неўспадзеўкі ў негаданы час
Цяпло і прыволле пакінула нас.
1909
Похожие статьи:
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Свае блінцы
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Трэскі на хвалях
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Штрэйкбрэхер
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Думкі
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Спатканне