На палянцы
У бары
Ёсць грыбы –
Мае сябры.
Пад ялінай –
Баравік,
Сярод моху –
Махавік.
Падбярозавік сівы
Выглядае
З травы.
А бліжэй да сцежкі –
Дзве тоўстых
Сыраежкі.
Каля пня старога
Лісічак –
Многа-многа.
Папрацуй,
Мой ножык,
Хай паўнее
Кошык!
А паганка бледная
Уздыхае,
Бедная.
Просіцца:
– Вазьмі й мяне!
Я кажу ёй
Цвёрда:
– Не!
Для такіх,
Як ты сама,
Месца ў кошыку
Няма!
Похожие статьи:
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Усмешка Джаконды
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Чаканне сонца
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Яніха
Мікола Мятліцкі → Творчасць Міколы Мятліцкага
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Бяссмертнік