У аснове п’есы Віталя Вольскага «Цудоўная дудка» ляжаць матывы некаторых сацыяльна-бытавых і чарадзейных казак. Усё адбываецца ў часы прыгону. Войт павінен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весці гаспадаранне. Іх сын пастух Янка рашае шукаць справядлівасці ў караля. У каралеўскіх уладаннях ён праходзіць розныя выпрабаванні. Ён змог падзяліць 5 гусей на 6 персон, і кароль зрабіў яго сваім дарадцам. Канцлер і ўсе прыбліжаныя імкнуцца згубіць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велікана. Янка і тут перамагае хітрасцю. У спаборніцтве з веліканам ён даказвае, што дужэйшы, праяўляе чалавечнасць, абяцае велікану, што пакіне яго жывым, калі той назаўсёды пакіне каралеўства. Велікан дорыць Янку чароўную у дудку, якая прымушае ўсіх несправядлівых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкі Янка атрымлівае ў караля паперу аб вольнасці, але канцлер яго падманвае, ведаючы пра непісьменнасць хлопца. З дапамогай дудкі сяляне выганяюць войта і пана. Справядлівасць перамагае.
Похожие статьи:
Францішак Багушэвіч → Францішак Багушэвіч - Мая дудка
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Несцерка
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Дудачка
Пераказы, дыктанты → Дудка беларуская
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Дудка