Сяргейка не выгаворвае літару. Гэта бывае часам з малымі. Замест Р вымаўляе Л.
Калі яго пытаюць, як зваць, Сяргейка адказвае:
– Як дзеда.
– А дзеда як?
Ён кліча дзеда і кажа:
– Яны хочуць ведаць, як цябе зваць. Скажы.
Іншы раз старэйшыя дзеці знарок пацяшаюцца з Сяргейкі:
– Скажы: труба.
Ён і тут знаходзіць выйсце.
– Жалеза вось такое, – адказвае Сяргейка і складвае ў трубачку далоньку. – Гнутае.
Аднойчы прыехаў у госці бацькаў сваяк. Прывітаўся з усімі, а потым падаў руку і Сяргейку.
– Мяне завуць дзядзя Рыгор, – сказаў ён. – Не забудзеш?
– Не забуду, – нявесела адказаў Сяргейка і ўздыхнуў: – Цяжкае імя.
– Гэта чаму ж цяжкае? – здзівіўся дзядзька.
– Калтавае. Аж два Л.
Похожие статьи:
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Яблык
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Янкава рукавічка
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Звон пад зямлёй
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Дзве Дашы
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Білеты у цырк