Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Чарнічка

У засені сосен,
дзе мох ды іглічка,
расла-даспявала
красунька-чарнічка.

Калі на світанку
не бачыла хмарак,
расой абмывала
свой кругленькі тварык.

А потым

на сонейку

плечыкі грэла.
Нібы негранятка,
яна загарэла.

Быў сябра ў чарнічкі –
зялёны лісточак,
схаваў ён яе
ад вавёрчыных вочак.

Складала вавёрка
грыбы на палічкі,
але не прынесла
чарняўкі-чарнічкі.

I вожык праходзіў
сцяжынкаю блізкай.
Павёў у паветры
кірпатаю пыскай.

Але і яму,
не мяняючы звычкі,
лісток не дазволіў
пакрыўдзіць чарнічкі.

Шукала спажывы
мядзведзіца ўранку.
I вось на чарнічную
выйшла палянку.

Расселася, тлустая,
як сярод хаты.
I сонца схавала
спіною кашлатай.

Грабе сабе злева,
грабе сабе справа.
I злева і справа –
мядзведжая страва.

Няўжо для чарнічкі –
апошні дзянёчак?
Ды не пахіснуўся
зялёны лісточак!

На ўвесь свой расточак
устаў абаронца...
I вось ужо зноў
паказалася сонца.

Ах, што за лісточак!
Такі невялічкі –
мядзведзіцы нават
не выдаў чарнічкі!

 

Похожие статьи:

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

БиографииАртур Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок

БиографииВіталь Вольскі