Заблудзіўся ў лесе
неяк раз Ігнатка:
– Татка, дзе ты, татка?!
Рэха кажа:
– А-а-тка!
Разгубіўся хлопчык
і гукае:
– Мама!
Рэха паўтарае:
– Ама, ама, ама!
Горка плача хлопчык
і крычыць:
– Ратуйце!
Рэха нібы
дражніць:
– Туйце, туйце, туйце!
Чуе раптам хлопчык:
– Гэй, агу, Ігнатка!
І панесла рэха:
– Татка, татка, татка!
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Балбатуха Міла
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Васілёк
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Азбука птушак